— Не, не будзе [павышэння працоўных пенсій]. У снежні памер пенсій будзе ў тым жа самым памеры, што і ў лістападзе, — паведамілі ў Мінпрацы.

У канцы снежня мінулага года Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што ў 2023-м працоўныя пенсіі збіраюцца павысіць тройчы, як і ў 2022-м. На нарадзе па пытаннях зарплаты і грашовага забеспячэння бюджэтнікаў Лукашэнка гаварыў аб тым, што неабходна зыходзіць з магчымасцяў эканомікі, але асабліва згадаў аб пенсіянерах. «Пенсіянераў падтрымалі. У наступным годзе разы тры мы таксама іх падтрымаем», — сказаў ён у снежні 2022 года.

У гэтым годзе працоўныя пенсіі павышалі з 1 траўня і 1 верасня.

У 2024 годзе ў сярэднім пенсіі па ўзросце плануюць павысіць на 15%, паведаміла раней кіраўнік Мінпрацы і сацабароны Ірына Касцевіч.

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?