Дзяржаўны ўніверсітэт імя Пушкіна ў Брэсце. Ілюстрацыйнае фота: brsu.by

Дзяржаўны ўніверсітэт імя Пушкіна ў Брэсце. Ілюстрацыйнае фота: brsu.by

Паводле тэлеграм-канала, блізкага да сілавікоў, былі затрыманы 15 студэнтаў розных брэсцкіх навучальных устаноў, у тым ліку Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна. Чацвёра затрыманых знаходзяцца ў ізалятары, астатнія на волі.

У публікацыі з'едліва адзначаецца, што маладыя людзі «пакуль яшчэ на волі». Іх вінавацяць у тым, што «ў сацыяльных сетках, пабліках, чатах распаўсюджвалі нацысцкія, фашысцкія, экстрэмісцкія матэрыялы і парнаграфію». Па скрынах, выкладзеных сілавікамі, падобна, што студэнты дасылалі адно аднаму жарты пра Гітлера (пад адным з відэа стаіць подпіс «аўтар гэтага відэа з пагардай ставіцца да нацызму»).

У мінулым нярэдка сілавікі падавалі заведама хлуслівую інфармацыю аб прычынах затрыманняў, калі гаворка ішла пра палітычныя справы.

У гутарцы з чытачом «Нашай Нівы» першы прарэктар універсітэта ім Пушкіна Сяргей Марзан запэўніваў, што студэнтаў не затрымлівалі.

«Не ведаю, пра якія затрыманні гаворка. Першы раз пра гэта чую…» — заяўвіў ён па тэлефоне.

Пра хапун моладзі ў Брэсце паведаміў 30 лістапада тэлеканал «Белсат». Паводле яго, каля 15 чалавек маглі схапіць за падтрымку Украіны. Ператрусы адбыліся ў інтэрнаце Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна.

Глядзіце таксама:

Як у абласцях абмяркоўвалі законапраект аб УНС? Падборка фота з «дыялогавых пляцовак»

У Брэсце затрымлівалі журналіста Максіма Хлябца

У Брэсце КДБ разгортвае «справу стралковых клубаў»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?