Такая інфармацыйная шыльда размяшчаецца каля адной з платформаў Мінскага аўтавакзала.

На ёй ёсць такія выразы, не адпаведныя элементарным правілам беларускай мовы, як «па білетам, набытым», «пасажырскаго», «права на аўтабусную паездку карыстаюцца», «твары да іх прыраўнаваныя», «агульнага захворванні». Таксама тут прысутнічаюць калькі з рускай мовы «Шчаслівага шляху» замест беларускага «Добрай дарогі».

Нядаўна падобныя памылкі былі заўважаныя і на новых шыльдах у метро, якія абяцалі выправіць з дапамогай налепак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?