Уладзімір і Алена Зяленскія падчас саміту НАТА ў Вільні. 11 ліпеня 2023 года. Фота: Yves Herman, Pool Photo via AP

Уладзімір і Алена Зяленскія падчас саміту НАТА ў Вільні. 11 ліпеня 2023 года. Фота: Yves Herman, Pool Photo via AP

Першая лэдзі Украіны Алена Зяленская кажа, што не хоча бачыць свайго мужа, Уладзіміра Зяленскага, на пасадзе прэзідэнта ў будучыні. Пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю Economist.

«Я не хачу, каб ён быў прэзідэнтам на наступны тэрмін або на два наступныя тэрміны».

Першая лэдзі лічыць, што яму, і ёй разам з ім, трэба знайсці нешта новае ў гэтым жыцці. І яны досыць крэатыўныя, каб прыдумаць цікавы занятак.

Журналісты The Economist спыталі Зяленскую пра тое, якой яна бачыць будучыню пасля вайны для сябе і сваёй сям'і.

«Наша сям'я зноў будзе разам. Будзем жыць разам, з мужам і дзецьмі. Увесь час. Возьмем адпачынак і паедзем куды-небудзь, нават не ведаю, куды заўгодна, але разам, усе чацвёра. І гэты адпачынак будзе доўгім — цэлы месяц. А ўжо пасля гэтага мы падумаем, што рабіць далей, ён і я».

Чытайце таксама:

Алена Зяленская не жыве разам з мужам з прычын бяспекі

Алена Зяленская падчас візіту ў Сеул заклікала Паўднёвую Карэю больш актыўна дапамагаць Украіне

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?