Пасля праверкі тэлефона яго затрымалі па арт. 19.11 ч. 2 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі) за старыя падпіскі.

30 кастрычніка ў судзе Іванаўскага раёна яго арыштавалі на 15 сутак. Справу разглядаў суддзя Мікалай Стасевіч. З моманту затрымання Уладзіміра ўтрымліваюць у ІЧУ Іванаўскага раёна, піша «Вясна».

Уладзіміра раней затрымлівалі 9 мая 2023 года на памежным пераходзе Тэрэспаль—Брэст, калі ён вяртаўся ў Беларусь. Тады яго тройчы запар судзілі па ч.2 арт. 19.11 КаАП. У чэрвені ён выйшаў на волю пасля 43 сутак арышту. Пасля трэцяга суда Уладзімір абвясціў галадоўку і трымаў яе, пакуль не выйшаў на волю.

Адрас для падтрымкі: ІЧУ АУС Іванаўскага раёна. Іванава, вул. Леніна, 17.

Чытайце таксама:

Бацьку Аляксея Трубкіна арыштавалі на 15 сутак

Завялі крымінальную справу супраць Уладзіміра Хільмановіча

Затрымалі пастара Васіля Трубчыка

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?