Пра жыццё святога Мікалая вядома няшмат.

Ён доўгія гады быў біскупам у Мірах, правінцыя Лікія (сёння гэта тэрыторыя Турцыі). Браў удзел у Першым Сусветным Саборы (325 г.) у Нікеі. Памёр каля 345 года. Усё сваё жыццё прысвяціў справе міласэрнасці для душы і цела.

Таямніца ягонага вялікага культу сярод хрысціян у тым, што ён для ўсіх стаў сімвалам ахвярнай любві да бліжняга і спачувальнай міласэрнасці.

Лічыцца, што пасля смерці Бог праславіў яго выключным дарам здзяйснення цудаў, і таму гэтага святога велічаюць Цудатворцам.

Дзецям у гэты дзень робяць падарункі.

У праваслаўных цэрквах Заходняй Еўропы (Балгарыя, Грэцыя, Румынія, Крыт, Канстанцінопальскі патрыярхат ды інш.) святы Мікалай таксама адзначаецца 6 снежня. На новаюліянскі каляндар перайшла Праваслаўная царква Украіны пад кіраўніцтвам мітрапаліта Епіфанія, а таксама беларускі праваслаўны прыход у Вільні.

У праваслаўных, што трымаюцца юліянскага календара (Расія, Беларусь, частка Украіны, Сербія і Грузія) святы Мікалай будзе адзначацца 19 снежня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?