«Падумайце, колькі размоў у вас было пра Тэйлар Свіфт сёлета? Колькі разоў вы бачылі яе фатаграфію, пракручваючы яе ў тэлефоне? Вы былі адным з тых, хто здзейсніў паломніцтва ў горад, дзе яна выступала? Вы купілі білет на яе канцэртны фільм — вы двойчы націскалі на допіс у Instagram, або смяяліся над твітам, або націскалі на загаловак пра яе? Ці лавілі вы сябе на тым, што напяваеце «Жорсткае лета», стоячы ў чарзе ў прадуктовай краме? Ці прызнаваліся сябры, што яны глядзелі кліпы з Eras Tour ноч за ноччу ў тыктоку? Ці гэта рабілі вы?» — гаворыцца ў артыкуле часопіса.

У прафайле Свіфт журналісты Time пішуць, што Чалавекам года часцей за ўсё становяцца прадстаўнікі традыцыйных сфер улады. «Ён — і так, звычайна гэта быў ён — вельмі часта быў палітыкам або тытанам індустрыі», — прызнаюць аўтары.

Аднак чалавек, чый выключны ўплыў быў прыкметна на працягу 2023 года, не займаў такога становішча. «У кожным годзе ёсць святло і цемра; значную долю 2023 года складала цемра. У падзеленым свеце, дзе занадта шмат інстытутаў церпяць няўдачу, Тэйлар Свіфт знайшла спосаб пераадолець межы і стаць крыніцай святла», — гаворыцца ў артыкуле часопіса.

Некалькі тыдняў таму Тэйлар Свіфт стала мільярдэркай, паводле ацэнкі Bloomberg. Яе даход перавысіў $1 мільярд дзякуючы самаму маштабнаму ў кар'еры артысткі канцэртнаму туру Eras.

Даход спявачкі складаецца з $400 мільёнаў ад музычных рэлізаў з 2019 года, $370 мільёнаў ад продажу квіткоў і мерчу і $110 млн, у якія ацэньваецца нерухомая маёмасць Свіфт.

Тэйлар Свіфт — 33 гады. Яна пачала займацца музыкай у 14 гадоў, першыя яе альбомы былі напісаныя ў стылі кантры-поп, напрыклад, Fearless. У 2014 годзе Свіфт выпусціла поп-альбом «1989», у якім адышла ад кантры. Праз тры гады выйшла кружэлка Reputation, якая стала бестселерам і ўзначаліла хіт-парады ЗША, Канады, Вялікабрытаніі і іншых краін.

Пазней Свіфт выпусціла альбом Lover, Folklore, Evenmore, Midnights.

Яна адна з самых прадаваных музыкаў у свеце і самая папулярная спявачка на Spotify.

Яе самы папулярны кліп на YouTube налічвае 3,3 мільярда праглядаў.

Часопіс Time выбірае чалавека года штогод з 1927 года. У 2022 годзе ім стаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, годам раней — прадпрымальнік Ілан Маск.

Чытайце таксама:

Тэйлар Свіфт стала мільярдэркай

Вікіпедыя назвала старонкі, якія найбольш праглядаліся ў 2023 годзе

Фанаты Тэйлар Свіфт вырашылі адпомсціць гульцу «Барселоны». І ў іх няблага атрымалася

Фанаты Тэйлар Свіфт ператварылі яе безыменную кнігу ў мегапапулярны бестселер. Як потым высветлілася, кнігу спявачка ўвогуле не пісала

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?