Фота: Tochka.by

Фота: Tochka.by

Мінчук, як Дон Кіхот, упарта змагаецца — толькі не з ветракамі, а з суседскім кандыцыянерам. Паўтара года піша скаргі, судзіцца. Кандыцыянер не дае нармальна спаць — чуваць шум, вібрацыі па сцяне. Суседзі даказваюць, што кліматычную ўстаноўку размясцілі па ўсіх правілах, пераносіць яе не стануць. Tochka.by залезла ў абодва акопы суседскай вайны.

Сон у летнюю ноч

Гісторыя пачалася летам 2022 года. Месца дзеяння — Мінск, шматпавярховік на вуліцы Чыгуначнай.

У гэтым доме жыве і пакутуе Дзмітрый. Кандыцыянер, усталяваны на лоджыі сумежнай кватэры, не дае яму спаць: шуміць, па газасілікатных сценах ідуць вібрацыі. Мужчына на мяжы знясілення — ужо важыць 38 кг.

«Шумную» кватэру Дзмітрый здымае.

— Навошта гэтыя пакуты, можна ж пераехаць? — слушнае пытанне.

— Маё права, хачу тут жыць, — парыруе мужчына.

Як растлумачыў Дзмітрый, у яго ёсць дамоўленасць з уладальнікам кватэры на выкуп нерухомасці. Плануе тут жыць доўга, таму і змагаецца за акустычны камфорт.

Улетку кандыцыянер асабліва раздражняе, калі даводзіцца спаць з адчыненым акном, — мужчына паказвае відэа ў доказ сваіх слоў.

Дзмітрый нядаўна зняў другую кватэру, каб выспацца, пакуль ідуць судовыя цяжбы.

Фота: Tochka.by

Фота: Tochka.by

А цяжбы яшчэ якія… За паўтара года мінчанін падаў больш за 200 зваротаў. Праўда, варта аддаць належнае, суседзі не пераходзяць на асабістае, а ветліва сустракаюцца ў судзе.

Чаго дамагаецца Дзмітрый? Хоча пераканаць суседзяў перанесці кандыцыянер далей, на іншае акно, а пасля спагнаць кампенсацыю за маральную шкоду.

Слова суседзям

Перайшлі на другі бок лесвічнай клеткі. Што кажуць суседзі?

«Пераносіць не будзем — у нас свежы рамонт. Ды і з якой нагоды? Месца ўстаноўкі мы ўзгаднілі — па дакументах усё ў парадку. І нават кандэнсат адвялі — мала хто так робіць. У нашым доме дзясятак кандыцыянераў, і больш ніхто на шум не скардзіцца», — распавядае суседка.

Фота: Tochka.by

Фота: Tochka.by

Дзмітрый прапанаваў пакрыць выдаткі за свой кошт. Суседзі адмовіліся.

Жанчына парыруе, што Дзмітрый нямала дакучае яе сям'і. Піша заявы — участковы прыходзіць кожны тыдзень.

Працяг будзе

Суд Маскоўскага раёна адмовіў Дзмітрыю ў прэтэнзіі і да таго ж яшчэ абавязаў выплаціць адказчыцы 700 рублёў.

Фота: Tochka.by

Фота: Tochka.by

Пракурор горада Мінска накіраваў пратэст. Рашэнне суда адменена.

Галоўная прэтэнзія ў тым, што эксперты замяралі шум днём, — некарэктны вынік. Трэба фіксаваць пасля 23:00 і на максімальных нагрузках кліматычнай ўстаноўкі.

Фота: Tochka.by

Фота: Tochka.by

Начная экспертыза прызначаная на найбліжэйшы час. Гульня на знясіленне працягваецца. Хто каго — ці Дзмітрый канчаткова пераедзе, ці суседзі ў якасці жэсту добрай волі, а можа, і па рашэнні суда перанясуць кандыцыянер на прымальную адлегласць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?