Прынц Канстанцін. Фота: Wikimedia Commons

Прынц Канстанцін. Фота: Wikimedia Commons

«Яго высокасць прынц Канстанцін фон унд цу Ліхтэнштэйн раптоўна памёр 5 снежня 2023 года», — гаворыцца ў публікацыі прэс-службы княскай сям'і Ліхтэнштэйна. Ён быў малодшым сынам кіроўнага князя Ліхтэнштэйна Ханса-Адама II.

Князь Канстанцін нарадзіўся ў 1972 годзе ў Санкт-Галене ў сям'і будучага князя Ханса-Адама II і яго жонкі Марыі. У яго былі два старэйшыя браты: князі Алаіз (нар. 1968) і Максіміліян (нар. 1969), – і малодшая сястра, княгіня Таццяна (нар. 1973).

Канстанцін працаваў у Raiffeisen Private Equity Management, а затым у амерыканскім інвестыцыйным банку Brown Brothers Harriman & Co. Затым ён перайшоў працаваць у Grünwald Equity Beteiligungs-GmbH, дзе стаў кіроўным партнёрам, у якасці якога быў да 2011 года.

У 2012 годзе прынц Канстанцін узначаліў сямейны Фонд прынца Ліхтэнштэйна ў якасці генеральнага дырэктара. З 2020 да 2023 года ўзначальваў Liechtenstein Group.

З 1999 да 2023 года быў жанаты з графіняй Марыяй Габрыэлай Францішкай Келнакі дэ Караспатак, з каралеўскага дома Венгрыі і Трансільваніі. У пары — трое дзяцей.

Чытайце таксама:

Памерла Людміла Бржазоўская

Памерла мастачка вядомых мультфільмаў «Жыў-быў пёс», «Віні-пух», «Канікулы ў Прастаквашыне»

Памёр 28-гадовы стэндап-комік Дзмітрый Зубовіч

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?