Польскія вайскоўцы на парадзе 15 жніўня ў Варшаве ў гонар 103-годдзя «цуду на Вісле». Фота: Czarek Sokolowski / AP

Польскія вайскоўцы на парадзе 15 жніўня ў Варшаве ў гонар 103-годдзя «цуду на Вісле». Фота: Czarek Sokolowski / AP

Польская армія налічвае ўжо 193 тысяч чалавек Пра гэта сёння паведаміў міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак на цырымоніі падпісання Дамовы аб пастаўках самаходных гаўбіц «Краб» у войскі, піша reform.by.

«Сёння польская армія налічвае ўжо 193 тысяч салдат. Мэта — 300-тысячная армія, якую мы сабе паставілі, з'яўляецца рэальнай. Трэба толькі хацець гэтага і давесці адпаведныя працэсы да канца», — сказаў ён.

Сёння Блашчак падпісаў кантракт на пастаўку Узброеным сілам самаходных гаўбіц «Краб» польскай вытворчасці ў колькасці 152 адзінак. Гэтыя САУ ўзброены прыладамі калібру 155 мм і могуць весці агонь на далёкасць да 40 км.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?