Вена. Фота: «Наша Ніва»

Вена. Фота: «Наша Ніва»

Гэты рэйтынг складаўся на падставе суб'ектыўных ацэнак апытаных.

У 2022 годзе еўрапейцы ацанілі сваю задаволенасць жыццём у сярэднім на 7,1 бала па 10-бальнай шкале. Самыя высокі рэйтынг быў у Аўстрыі (7,9). За ёй — Фінляндыя, Польшча і Румынія (па 7,7).

Самы нізкі — у Балгарыі (5,6). У нізе рэйтынгу па задаволенасці якасцю жыцця таксама Германія (6,5) і Грэцыя (6,7). 

Рэйтынг задаволенасці якасцю жыцця. Інфаграфіка: Еўрастат

Рэйтынг задаволенасці якасцю жыцця. Інфаграфіка: Еўрастат

У суседніх Літве і Латвіі задаволенасць жыццём ацанілі ў 7,1 і 6,8 бала адпаведна.

На задаволенасць жыццём могуць уплываць многія фактары, такія, як узрост, узровень адукацыі, сямейнае і фінансавае становішча. 

Так, маладыя людзі ў ЕС былі больш задаволеныя сваім жыццём, чым пажылыя. Задаволенасць жыццём павышалася з павышэннем ўзроўню адукацыі.

Хто больш задаволены — жыхары гарадоў ці вёсак? Залежыць ад краіны. На Мальце, у Аўстрыі, Фінляндыі, Нідэрландах, Бельгіі, Ірландыі, Швецыі, Даніі і Люксембургу жыхары сельскай мясцовасці заявілі, што яны крыху больш шчаслівыя (як мінімум на 0,2 бала). У Балгарыі, Румыніі, Літве, Славакіі, Партугаліі, Венгрыі, Харватыі, на Кіпры, у Германіі і Славеніі жыхары гарадоў паведамілі пра больш высокі ўзровень задаволенасці жыццём. 

Чытайце таксама:

Як доўга трэба збіраць на кватэру ў нас і ў іншых краінах Еўропы — Беларусь на адным узроўні з Польшчай

«Галоўнае, чаго нам не хапае — еўрапейскіх гарадоў». Расійскія тураператары расказалі, чаму расіян вабіць заходняя Беларусь

За апошнія тры гады Еўропа перажыла найгоршы з 1970-х гадоў эканамічны шок. Вось што чакаецца далей

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?