Сёлета ў сакавіку жыхара Віцебска судзілі за прычыненне менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Аднак на судзе ён абразіў абвінаваўцу — памочніцу пракурора. І атрымаў новы крымінальны артыкул, паведамляе тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

Прэс-служба Вярхоўнага суда піша пра абставіны новага суда. У сакавіку ў судзе Першамайскага раёна абвінавачаны Сяргей Зайцаў выказаў у адрас памочніцы пракурора Віцебска выказванне, якое яна расцаніла як «прыніжаючае аўтарытэт, гонар і годнасць асобы» пры выкананні ёй службовых абавязкаў. Па ім Зайцаву прысудзілі 2,5 года і штраф 50 базавых (1850 рублёў).

А сумарна яму далі 5 гадоў калоніі строгага рэжыму і 2562,4 рубля штрафа.

Зайцаў ужо мае 11 судзімасцяў.

Чытайце таксама:

Сабака гуляў без гаспадыні і пакусаў дзяўчынку. Суд прысудзіў 7000 рублёў кампенсацыі

Пад Мінскам падраблялі стронгу

У Смаргоні мужчына на вачах у людзей зарэзаў сабаку. Што вырашыў суд

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?