Кастусь Тэнц. Фота з сацсетак

Затрыманне, імаверна, адбылося 8 снежня. Прычыны яго на гэты час невядомыя. Пры гэтым ужо пасля затрымання хлопца нехта заходзіў на ягоную старонку ў сацыяльнай сетцы УКантакце.

Кастусь Тэнц родам з Рэчыцы. Яшчэ ў дзяцінстве ён быў вядомы сваімі перамогамі ў розных відах спорту. У 2019 годзе зацікавіўся беларускай мовай, наведваў курсы Мова Нанова ў Рэчыцы, перайшоў на беларускую мову і сам. Пасля паступіў у БелДУТ.

Як расказалі аднакурснікі Кастуся, ён часта ва ўніверсітэце ладзіў розныя акцыі для прапаганды беларускай мовы — віктарыны, дыскатэкі з беларускамоўнымі песнямі, экскурсіі ў адметныя беларускія месцы і ў родныя мясціны выбітных беларускіх дзеячаў.

У верасні, паводле аповеду аднакурснікаў, Кастусь арганізаваў ва ўніверсітэце Тыдзень беларускай мовы. Тады на вялікім экране на ўваходзе ў корпус дэманстравалася афіша, што праходзіць гэты тыдзень, а ўсіх студэнтаў у холе сустракаў Кастусь з заданнямі па беларускай прафесійнай лексіцы кожнага факультэта.

Усе мерапрыемствы ўзгадняліся ажно з двума прарэктарамі — па выхаваўчай рабоце і па бяспецы. 

Чытайце таксама:

Сваякі Андрэя Пачобута баяцца, што сітуацыя з пазбаўленнем яго перадач і спатканняў можа захавацца да 2028 года

Бацьку чацвярых дзяцей у Гродне за лайк далі вялікі штраф

«Хрысціянская візія» патрабуе вызваліць анкахворага палітвязня Паўла Кучынскага

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?