Наіна і Барыс Ельцыны. Фота: Mash

Наіна і Барыс Ельцыны. Фота: Mash

Жонку першага прэзідэнта РФ Наіну Ельцыну экстрана шпіталізавалі ў Маскве. У жанчыны рэзка пагоршыўся стан, паведамляе Mash.

91-гадовай Наіне Іосіфаўне нечакана стала дрэнна. Пасля кансультацыі медыкі прынялі рашэнне пакласці яе ў шпіталь. Цяпер яна пад наглядам дактароў.

Барыс Ельцын быў прэзідэнтам Расіі з 1991 па 1999 год, сышоўшы ў адстаўку 31 снежня 1999 года. Ён памёр 23 красавіка 2007 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
1