Ільхам Аліеў на магіле бацькі Гейдара Аліева, які кіраваў Азербайджанам у 1993—2003 гадах. Фота: trend.az

Ільхам Аліеў на магіле бацькі Гейдара Аліева, які кіраваў Азербайджанам у 1993—2003 гадах. Фота: trend.az

Кандыдатам ад партыі «Ені Азербайджан» (ПЕА) на пазачарговых прэзідэнцкіх выбарах стане Ільхам Аліеў. Пра гэта сказаў намеснік старшыні партыі — кіраўнік цэнтральнага апарата Тахір Будагаў.

Ільхам Аліеў прызначыў датэрміновыя выбары на 7 лютага 2024 года. Яны павінны былі прайсці ў 2025 годзе, але пазачарговыя выбары ў Азербайджане — звыклая рэч.

Ільхам Аліеў кіруе краінай з 2003 года, яму 61 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1