Фота 112.by

Фота 112.by

Першы выпадак адбыўся 9 снежня ў Бабруйску. Там петарда ўзарвалася проста ў руцэ 10-класніка. Хлопчыку аказана медыцынская дапамога.

Другі выпадак адбыўся ўчора, 11 снежня, у Лепельскім раёне. Каля 20:00 14-гадовы хлопец на вуліцы пабачыў петарду, падняў яе з зямлі, пасля чаго падпаліў і не паспеў выкінуць. Петарда ўзарвалася ў руцэ.

З дыягназам тэрмічныя апёкі правай кісці яго шпіталізавалі ў хірургічнае аддзяленне бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0