Дзмітрый Васілеўскі. Фота: pristalica.by

Дзмітрый Васілеўскі. Фота: pristalica.by

«Па нашых назіраннях, даныя дзеянні здзяйсняюць зусім не маргіналы, — расказвае пра рэпрэсіі ў інтэрв'ю pristalica.by начальнік Мінскага раённага аддзела СК палкоўнік юстыцыі Дзмітрый Васілеўскі. — Прыцягваліся да крымінальнай адказнасці па экстрэмісцкіх артыкулах і пенсіянеры, і настаўнікі, і дактары, і студэнты — словам, людзі цалкам добрапрыстойныя, якія раней у наша поле зроку не траплялі. Што самае цікавае, большасць затрыманых не з'яўляліся прыхільнікамі экстрэмісцкіх арганізацый, а проста паддаваліся эмацыйнаму парыву пад уплывам дэструктыўных каналаў», заўважыла Еўрарадыё.

Іх абвінавачвалі ў «абразе» Аляксандра Лукашэнкі, службовых асоб, сілавікоў, у «распальванні варажнечы», разгалошванні персанальных даных. Колькасць асуджаных на Міншчыне прадстаўнік СК не назваў.

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
29