Аляксей Навальны. Фота: Contributor / Getty Images

Аляксей Навальны. Фота: Contributor / Getty Images

«Я ваш новы Дзед Мароз. Ну а што? У мяне ёсць кажух, шапка-вушанка, хутка мне дадуць валёнкі, за 20 дзён этапу ў мяне адрасла барада. Аленяў, праўда, няма, але ёсць вялізныя пухнатыя вельмі прыгожыя аўчаркі.

А галоўнае, жыву я зараз за палярным кругам. У пасёлку Харп на Ямале. Найбліжэйшы горад носіць прыгожую назву Лабытнангі.

Я не кажу: «Хо-хо-хо», але затое кажу: «Ох-ох-ох», калі гляджу за акно, дзе спачатку ноч, потым вечар, потым зноў ноч.

20 дзён этапу былі даволі стамляючымі, але настрой у мяне ўсё роўна выдатны, як і належыць Дзеду Марозу.

Прывезлі мяне ў суботу ўвечар. А везлі з такімі засцярогамі і па такім дзіўным маршруце (Уладзімір — Масква — Чалябінск — Екацярынбург — Кіраў — Варкута — Харп), што я і не разлічваў, што мяне хтосьці тут знойдзе да сярэдзіны студзеня.

Таму вельмі здзівіўся, калі ўчора дзверы камеры адчынілі са словамі: «Да вас адвакат». Распавёў, што вы мяне згубілі, а некаторыя нават перажывалі. Дзякуй вам вялікі за падтрымку!

Апавяданнямі аб палярнай экзотыцы я вас пакуль пацешыць не магу, бо нічога, акрамя камеры, і не бачыў. А за акном камеры відаць толькі плот, які стаіць ушчыльную.

Ну і яшчэ на шпацыр выходзіў. Прагулачны двор — суседняя камера, крыху большая па памеры, на падлозе якой ляжыць снег.

Ну і канвой бачыў, не такі, як у цэнтральнай Расіі, а як у кіно — з аўтаматамі, у цёплых рукавіцах і лямцавых ботах. З тымі самымі прыгожымі пухнатымі аўчаркамі.

Увогуле, за мяне не хвалюйцеся. У мяне ўсё добра. Я вельмі рады, што нарэшце даехаў.

Яшчэ раз усім дзякуй за падтрымку. З надыходзячымі святамі!

Калі я Дзед Мароз, то вас, напэўна, цікавіць пытанне падарункаў. Але ж я ўсё ж Дзед Мароз асаблівага рэжыму, таму падарункі атрымаюць толькі тыя, хто паводзіў сябе вельмі дрэнна».

Чытайце таксама:

Навальны знайшоўся за палярным кругам

«Абліваць вадой на марозе — шараговае катаванне там». Што ўяўляе сабою калонія за палярным колам, куды перавялі Навальнага

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
1