Раней Хаджаеў працаваў у «Навінках» — узначальваў РНПЦ псіхічнага здароўя.

Хаджаеў — кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт. Яго спецыялізацыя: наркалогія, псіхіятрыя. У РНПЦ псіхічнага здароўя ён быў прызначаны ў маі 2021 года. 

Да прызначэння туды працаваў у Галоўным упраўленні арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя.

Пра былога ж міністра Піневіча Лукашэнка сёння сказаў: «Я бачу яго на іншай пасадзе. Чалавек малады, энергічны. Адпускаць яго на супакой ніхто не збіраецца». Якое новае прызначэнне атрымае Піневіч, пакуль невядома.

Піневіч займаў пасаду міністра аховы здароўя з 2020 года і даказаў сваю лаяльнасць Лукашэнку ў часе каранавірусу, калі насуперак рэкамендацыям САЗ у краіне не ўводзіліся неабходныя каранцінныя меры, коштам чаго сталі жыцці беларусаў, і ў часе рэпрэсій у сфере медыцыны пасля прэзідэнцкіх выбараў. 

Чытайце таксама:

Піневіч назваў пяцігадовую адпрацоўку пасля ардынатуры справядлівай

«Гэта катастрофа для канкрэтнага чалавека, але не для сістэмы». Пацыенты і доктар распавялі пра недахоп лекаў у шпіталях

Пандэмія скончылася, але наступствы засталіся. Што COVID-19 прынёс Беларусі?

«Пандэмія і рэпрэсіі ўзарвалі сістэму». Дактары расказваюць, як змянілася медыцына за тры гады

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1