Аляксандр Зарэцкі. Фота: Хрысціянская візія

Аляксандр Зарэцкі. Фота: Хрысціянская візія

Аляксандр Зарэцкі, пастар евангельскай царквы Новалукомля (Чашніцкі раён, Віцебская вобласць) быў учора затрыманы за тое, што падчас набажэнстваў у яго абшчыне гучала малітва за спыненне вайны ва Украіне, піша «Хрысціянская візія».

Раней мясцовыя ідэолагі неаднаразова выказвалі прэтэнзіі пастару з гэтай нагоды і пагражалі пераследам.

Незадаволенасць уладаў выклікала і тое, што пастар таксама адмаўляўся ўдзельнічаць у палітычных мерапрыемствах, якія яны ладзяць.

Зарэцкі і яго абшчына падвяргаліся пераследу з боку сілавікоў ужо не раз. У ліпені 2021 года ў пастара адбываўся ператрус, у лістападзе 2021 года адміністрацыйная справа была распачатая з-за нязначных недакладнасцяў пры афармленні гуманітарнага грузу.

20 красавіка 2023 года пастар быў затрыманы па арт.19.11 КаАП РБ за лайкі і каментары да матэрыялаў з інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі.

Пастар двойчы запар атрымаў арышт на 15 сутак, правёўшы за кратамі месяц.

Чытайце таксама:

Былога палітвязня Аляксея Раманава адпусцілі пасля 30 сутак арышту

На блогера Алеся Сабалеўскага завялі крымінальную справу за супрацоўніцтва з 6TV Bielarus

Палітвязня другі раз будуць судзіць за данаты, нягледзячы на касмічныя адкупныя. Зараз яму пагражае да 15 гадоў

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
13