Фота: ГУУС Мінгарвыканкама

Фота: ГУУС Мінгарвыканкама

Пра знікненне ў адной з рэстарацый Мінска пярсцёнка ў выглядзе загнутага цвіка ад Cartier, кошт якога складае звыш 9,5 тысяч рублёў, жыхарка Мінскай вобласці паведаміла ў Цэнтральнае РУУС.

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, было ўстаноўлена, што пярсцёнак, які заяўніца забылася ў прыбіральні, забрала адна з работніц установы. 52-гадовая мінчанка адвезла ювелірны выраб у іншы аб'ект грамадскага харчавання, дзе падзарабляе прыбіральшчыцай, схавала за батарэяй і планавала панесці дадому пасля змены.

Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі пярсцёнак, яго плануюць вярнуць уладальніцы. У дачыненні да мінчанкі ўзбуджаная крымінальная справа за крадзеж.

label.reaction.like
6
label.reaction.facepalm
20
label.reaction.smile
1
label.reaction.omg
6
label.reaction.sad
6
label.reaction.anger
3