У Дняпры часткова разбураны жылы дом, таксама паведамляецца аб пашкоджанні двух інфраструктурных прадпрыемстваў.

У Паўлаградзе пашкоджана адно з прадпрыемстваў, у Сінельнікаве атака закранула 12 прыватных дамоў.

Цяпер, піша Лысак, у Дняпры вядома пра двух загінулых і 15 пацярпелых. У Сінельнікаве і Крывым Рогу пацярпелі яшчэ шэсць чалавек. Адно васьмігадовае дзіця памерла ў бальніцы.

Імаверна, расійскі Ту-22М3 упаў пасля пуску ракет па Днепрапятроўскай вобласці. Мінабароны РФ паведаміла, што Ту-22М3 пацярпеў крушэнне «пасля выканання баявой задачы пры вяртанні на аэрадром базавання». Лётчыкі катапультаваліся, 3 члены экіпажа эвакуіраваны групай пошуку і ратавання, ідзе пошук аднаго лётчыка.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3