Мікола Дземідзенка. Скрыншот са стрыма ПКК

Мікола Дземідзенка. Скрыншот са стрыма ПКК

У тэлеграм-канале Палка Каліноўскага з'явілася паведамленне пра тое, што баец з пазыўным «Мікола» быў выключаны са складу Палка рашэннем агульнага сходу:

«У галасаванні ўдзельнічала большая частка ваяроў Палка, колькасць галасоў за выключэнне склала 84% ад тых, хто прысутнічаў пры галасаванні». (Гэтаму пярэчыць ПКК, па іх словах, яны не могуць пацвердзіць гэтую інфармацыю — «НН»)

Але праз пару хвілінаў допіс быў выдалены. Ніякіх іншых падрабязнасцяў на рэсурсах Палка не з'явілася.

Наступным, хто выказаўся з гэтай нагоды, стаў блогер Максім Шабуцкі. У сваім відэа ён расказаў, што Мікола быў выключаны «радай Палка» за тое, што большасці асабістага складу была незразумелая ягоная пазіцыя ў Палку, а таксама за «паказную фанабэрыстасць». Маўляў, Дземідзенка паводзіў сябе як «важная шышка».

Таксама блогер заявіў, што «для Міколы прыгоды не скончыліся і яго чакае фінансава-карупцыйны працяг, але ў крымінальна-прававым аспекце».

Шабуцкі называе гэта «ўзорам дэмакратыі» і «перамогай».

Неўзабаве на былым сайце ПКК, які забраў сабе адзін з адміністратараў, з'явілася інфармацыя пра тое, што адбыўся «агульны сход ПКК». Згодна з інфармацыяй на сайце, на ім, акрамя выключэння «Міколы», быццам дазволілі байцам удзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду і сфарміравалі «працоўную групу» з розных падраздзяленняў ПКК.

У Палку імя Кастуся Каліноўскага «Нашай Ніве» сказалі, што агучаць сваю афіцыйную пазіцыю 24 красавіка да 16:00 па кіеўскім часе. Мы будзем сачыць за актуальнай інфармацыяй непасрэдна ад кіраўніцтва ПКК і апублікуем яе адразу пасля публікацыі.

Мікола Дземідзенка пасля вызвалення з арышту ў 2012-м. Фота «Нашай Нівы»

Мікола Дземідзенка пасля вызвалення з арышту ў 2012-м. Фота «Нашай Нівы»

Мікола Дземідзенка — 35-гадовы ўраджэнец Рэчыцы, які ў дзяцінстве пераехаў у Віцебскую вобласць. У нулявыя стаў актывістам «Маладога фронту», у якім прабыў каля дзесяці гадоў. Правёў больш за 150 сутак за кратамі па адміністрацыйных справах.

Падтрымаў Рэвалюцыю годнасці ва Украіне. У 2016-м з'ехаў жыць у Кіеў разам з жонкай і двума дзецьмі, дзе адкрыў сваю юрыдычную фірму. На самым пачатку расійскага ўварвання ўвайшоў у Полк Каліноўскага.

Чытайце таксама:

«Гэта смех проста». Урбановіч скептычна ацаніў заявы штаба Палка Каліноўскага аб вызваленні Беларусі

Маладафронтавец Дземідзенка: «У 2011 годзе я падпісаў дамову аб супрацоўніцтве з КДБ, а праз дзве гадзіны на волю выйшла Палажанка»

Канадзец з палка Каліноўскага: «Сваёй роднай адзінкай лічу батальён «Ліцвін»

label.reaction.like
26
label.reaction.facepalm
18
label.reaction.smile
8
label.reaction.omg
3
label.reaction.sad
7
label.reaction.anger
5