Фота: Асацыяцыя «Гонар»
На палігоне ахоўнага прадпрыемства «Гардсервіс» прайшоў семінар для сілавікоў на тэму «кактэйль Молатава», гарэнне і тактыка дзеянняў пры саматушэнні, пры ўзгаранні адзення», заўважылі праваабаронцы з Mayday.
У занятках бралі ўдзел супрацоўнікі АМАП, асацыяцыі ветэранаў спецназа «Гонар» і іншых спецпадраздзяленняў.
Семінар праводзілі прадстаўнікі «Гардсервіса», а таксама кіраўнік Гільдыі каскадзёраў Беларусі Раман Каралёў.
Сілавікі вывучылі тэорыю, а таксама на практыцы вучыліся прыёмам тушэння агню пры дапамозе таварыша, а таксама саматушэння. Таксама супрацоўнікі міліцыі вывучалі асаблівасці ўзгарання розных агульнадаступных вадкасцяў.
0
1
1
0
0
0