Аляксандр Азараў. Фота «Нашай Нівы»
«Байпол» пісаў зварот у КДБ 20 снежня 2020 года. Тэкст яго быў такі:
«Добры дзень, калегі! Высылаем дакумент з грыфам, выяўлены ў сетцы Інтэрнэт. Накіроўваем для правядзення праверкі і дачы прававой ацэнкі. З павагай, каманда BYPOL».
Тэкст звароту «Байпола» з сайта КДБ, узламанага «Кіберпартызанамі»
Кіраўнік «Байпол» Аляксандр Азараў расказаў нам, што было ў далучаным дакуменце. Ён кажа, што гэта была інфармацыйна-псіхалагічная спецаперацыя:
«Станіслаў Лупаносаў вынес з сервераў ГУУС дакументы. Сярод іх быў адзін з дакументаў з грыфам «сакрэтна», у якім былі асабістыя звесткі супрацоўнікаў, якія вельмі актыўна падтрымлівалі рэжым. Гэта было заданне на правядзенне аператыўна-вышуковага мерапрыемства датычна грамадзяніна Беларусі.
Супрацоўнікі закінулі дакумент з грыфам у агульную сетку ГУУС, а гэта значнае парушэнне. У выніку яны атрымалі спагнанні».
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»Чытайце таксама:
Сцяпана Латыпава здаў КДБ ягоны расійскі калега-арбарыст. Але сам спрабуе адмаўляць гэта
«Усіх я ў рот **аў, і мараль вашу таксама». Расіяне расказалі, навошта пісалі даносы ў беларускі КДБ
У актыўным «стуканні» ў КДБ засвяціўся вядомы магілёўскі фатограф і экаактывіст