Фота: kufar.by
Гаворка ідзе пра супермаркет па вуліцы Сухога ў Гомелі. Яго плошча — 4,5 тыс. кв. м.
За краму хочуць 14,5 млн рублёў, або прыкладна $4,5 млн. Кошт «квадрата» нерухомасці склаў $1 тыс.
Як сказана ў паведамленні, аб'ект размешчаны ў зоне з высокім пешаходным і аўтатрафікам, знаходзіцца на галоўнай магістралі горада.
У студзені з'явілася інфармацыя, што ў кампаніі «Юніфуд», якой належыць сетка «Алмі», узніклі праблемы, і яна мае намер трансфармаваць свой бізнэс. Як распавялі ў МАРГ, расійскі ўласнік пакіне частку крам «Алмі», а нерэнтабельныя здасць у арэнду іншым гандлёвым сеткам.
Чытайце таксама:
У красавіку самую дарагую кватэру ў Мінску прадалі за паўмільёна даляраў
У цэнтры Мінска прадаюць «сталінку» за $825 тысяч. За што просяць такія грошы?