@nashaniva Упершышю пасля вызвалення з турмы Андрэй Дзмітрыеў выйшаў у эфір — з беларускамоўным вершам #беларусь #беларускаямова #верш #белорусы #нашаніва #беларусьновости ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны


Андрэй Дзмітрыеў упершыню выйшаў у эфір пасля выхаду на волю. У сторыс інстаграма ён зачытаў свой верш:

Мне сорак тры. Прайшоў турму і войска.
Трымаўся годна хай і не заўсёды паводзіў сябе па-геройску.
Маю сям'ю, якую вельмі люблю і ёю ганаруся.
Маю сяброў, за якіх часам баюся, малюся.

З усіх шляхоў абіраў той, што вядзе да мары.
І зараз ім рушу да сонца — праз усе перашкоды і хмары.
Мне сорак тры — гэта проста лічбы і тое, што за спіною.
Галоўнае — не адзін, не зламаны, не стомлены, жывы!

Хай раны — без іх не бывае шляхоў да мары.
Ведаю, што жыццё наперадзе — усё будзе! 
Дзякую Богу за ўсё, за тое, якія побач са мною людзі. 

Рушым далей, няма часу, каб тут спыняцца. 
І на гэтым шляху, каб сабой і людзьмі застацца.

***

Нагадаем, Андрэй Дзмітрыеў прабыў у няволі паўтара года па «народным» 342-м артыкуле. Ён вызваліўся 20 красавіка 2024 года.

Клас
71
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
4