Vegovy

Скрын відэа ютуб-канала @60minutes

У апошнія гады вялікую папулярнасць атрымаў прэпарат для зніжэння вагі семаглутыд, які прадаецца пад гандлёвымі назвамі Ozempic і Wegovy. Ён імітуе гармон GLP-1, які зніжае апетыт, выклікаючы пачуццё сытасці.

Дацкай фармацэўтычнай кампаніяй Novo Nordisk, якая з'яўляецца стваральнікам прэпарату, прафінансавала даследаванне Select, якое прааналізавала вынікі розных даследаванняў, што праводзіліся з кастрычніка 2018 года па сакавік 2021 года.

У іх узялі ўдзел больш за 17 600 дарослых з 41 краіны. Пацыенты прымалі семаглутыд або плацэба адзін раз на тыдзень на працягу ў сярэднім трох гадоў і трох месяцаў. Вынікі апублікаваны ў часопісе Nature Medicine.

Аўтары звяртаюць увагу, што ў пацыентаў, якія атрымлівалі семаглутыд, страта вагі працягвалася больш за 65 тыдняў і захоўвалася да 4 гадоў пры штотыднёвым прыёме прэпарата. На тэрміне 208 тыдняў семаглутыд асацыяваўся з сярэднім зніжэннем вагі на 10,2%. Клінічна значная страта вагі адбылася ў прадстаўнікоў абодвух палоў, усіх рас, памераў цела і рэгіёнаў.

У каментарыі выданню Dayly Mail, спецыялісты заўважаюць, што для людзей з высокай ступенню атлусцення, такая страта вагі можа быць недастатковай, каб абараніць ад праблем са здароўем. Для іх лепшымі спосабамі рашэння праблемы лішняй вагі могуць быць такія метады лячэння, як барыятрычная хірургія ў спалучэнні са зменай дыеты і фізічнымі практыкаваннямі.

У той жа час даследаванне паказала, што ў людзей, якія прымалі семаглутыд, знізілася рызыка сардэчных прыступаў і інсульту амаль на 20 працэнтаў. Пры гэтым, як адзначаюць навукоўцы, перавагі ад прыёму прэпарата не залежаць ад ступені страты вагі.

Аўтары адзначаюць, што даследаванне мела некаторыя абмежаванні. Напрыклад, у яго не былі ўключаны людзі з лішкам тлушчу ў арганізме, але са звычайным індэксам масы цела.

Чытайце таксама:

Як попыт у ЗША на прэпарат для пахудзення прывёў да росту эканомікі Даніі

«У мяне сваяк — пілот, ён прывозіць». Як у Беларусі прадаюць «Азэмпік», які абяцае фігуру мары 

«Я важыў 152 кг». Гарадзенец распавядае, як схуднеў амаль удвая

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
3

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?