У ноч на 16 мая на поўдні Беларусі чакаюцца замаразкі. Тэмпература паветра апусціцца да 2 градусаў марозу.

З гэтай нагоды Белгідрамет выпусціў асобнае папярэджанне. У цэлым у чацвер чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, пераважна без ападкаў, толькі раніцай па паўночным усходзе краіны пройдуць дажджы.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад + 1°C па поўдні да +9°C па поўначы, у Брэсцкай і Гомельскай абласцях на глебе месцамі чакаюцца замаразкі 0..-2°С. Днём слупок тэрмометра падымецца да +15… + 20°С.

Сёлета май у Беларусі даволі халодны, першыя два тыдні месяца адзначыліся ў асобных рэгіёнах краіны некалькімі начамі з мінусавой тэмпературай.

Чытайце таксама:

Стала вядома, калі вернецца цёплае надвор'е. Ну хоць так

Мокры снег і мінус у сярэдзіне мая — беларусам пакуль не варта хаваць цёплыя рэчы

Папулярны ў беларусаў курорт адклаў адкрыццё сезона на месяц

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3