Віктар Януковіч у аўторак даў інтэрв’ю амерыканскаму тэлеканалу CNN.

Пераможца выбараў ва Украіне ўпэўнена на расійскай мове распавядаў пра свае дзеянні на пасадзе прэзідэнта, а таксама пра дачыненні Расіі і ЕС. Не ўтрымаўся і ад дакораў ў бок свайго палітычнага апанента.

«Украіна была дэмакратычнай дзяржавай цягам пяці гадоў, і гэтыя выбары даказалі гэта. Юлія Цімашэнка здраджвае прынцыпам Памаранчавай рэвалюцыі сваім нежаданнем прызнаць паразу», — сказаў ён.

Януковіч расказаў, што ў якасці кіраўніка дзяржавы ён не збіраецца прадавацца Расеі, і не з’яўляецца марыянеткай Крамля.

Па словах Януковіча, яго палітыка будзе «заснавана на выгадных і добрых стасунках як з Расіяй, так і з Еўрасаюзам».

Прыярытэтнай задачай у дачыненнях з Расіяй, пераможца выбараў абяцае гарантыю ўстойлівага энергазабеспячэння. З ЕС Януковіч хоча зрабіць захады для забеспячэння бязмытнага гандлю, а таксама «прынесці еўрапейскія стандарты жыцця ў Украіну».

Таксама, нягледзячы на свае папярэднія негатыўныя водгукі пра сяброўства ў НАТО, Януковіч сказаў, што ён «прадоўжыць супрацоўніцтва з НАТО, але ці далучацца да альянсу — вырашаць людзі Украіны на рэферэндуме».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?