У пятніцу 26 сакавіка на Кальварыйскіх могілках адбудзецца набажэнства Крыжовага шляху. Разважанні над пакутамі Езуса Хрыста каля мінскага касцёла Узвышэння Святога Крыжа сталі ўжо традыцыйнымі напярэдадні апошняй нядзелі Вялікага посту.
Набажэнства, а затым святую Імшу ўзначаліць Мітрапаліт Мінска‑Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Крыжовы шлях распачнецца ў 18.00.
У набажэнстве штогод прымаюць удзел святары мінскіх парафій, грэка‑каталіцкія душпастыры, прадстаўнікі розных касцёльных супольнасцяў, шматлікія вернікі.





