Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 31 сакавіка ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай месцамі па паўночнай палове невялікі дождж. Днём пераважна без ападкаў, толькі к вечару па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўднёва-ўсходні 5—10 м/с, днём месцамі парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4—10°С,

днём плюс 10—16°С, па Брэсцкай і Гомельскай абласцях да плюс 18°С.

У Мінску 31 сакавіка воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—7°С, днём плюс 13—15°С.

У наступныя двое сутак, 1—2 красавіка, па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. 1 красавіка ноччу па заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі дажджы. У дзённыя часы месцамі навальніцы. Вецер ноччу паўднёва-ўсходні 7—11 м/с, парывы да 14 м/с; днём — пераменных напрамкаў 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—10°С;

днём плюс 7—14°С.

У Мінску 1 красавіка воблачна з праясненнямі, часам дождж. Вецер ноччу паўднёва-ўсходні 7—12 м/с, днём — пераменных напрамкаў 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—8°С,

днём каля плюс 8°С.

2 красавіка на значнай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с.

Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 7°С, днём плюс 7—14°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?