Шаноўныя чытачы, мы ідзем на гэты крок з ідэйных меркаванняў.

Брытанская газета The Telegraph нядаўна надрукавала даследаванне кіраўніка дэпартамента аховы здароўя графства Цісайд, прафесара Пётры Келі, што сацыяльная сетка Facebook спрыяе распаўсюджванню пранцаў, асабліва сярод маладых жанчын.

Паўночна-ўсходняя Англія

Паўночна-ўсходняя Англія

На паўночным усходзе Англіі, дзе сетка Facebook найбольш папулярная, колькасць выпадкаў захворвання на пранцы павялічылася ў чатыры разы.

Газета «Наша Ніва» клапоціцца пра здароўе беларусаў, што пацвярджаюць шматлікія публікацыі на тэмы здароўя і здаровага ладу жыцця.

Хаця ў Беларусі падобных даследаванняў не праводзілася, мы вымушаны зачыніць старонку «Нашай Нівы» на Facebook, каб спыніць магчымы распаўсюд венерычных захворванняў сярод беларускамоўнага асяродку як у Беларусі, так і за яе межамі.

Сёння, 1 красавіка, а 19.00 старонка будзе выдалена з Facebook і прыбрана спасылка на яе з сайту NN.BY.

Дзякуем за паразуменне, Рэдакцыя «Нашай Нівы». Будзьма здаровымі!

P. S. Рэдакцыя «Нашай Нівы» віншуе чытачоў з 1 красавіка!
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?