Суддзя Маскоўскага гарадскога суда Эдуард Чувашоў быў застрэлены ў пад’ездзе свайго дома ў панядзелак.
Як паведаміў Следчы камітэт пры пракуратуры РФ, невядомы стрэліў у федэральнага суддзю з агнястрэльнай зброі каля 08:50 па маскоўскім часе на лесвічнай пляцоўцы дома 24 у Стрельбішчанскім завулку.
Суддзя памёр на месцы, забойца ўцёк.
Следства разглядае прафесійную дзейнасць Чувашова у ліку асноўных версій забойства.
Чувашоў спецыялізаваўся па крымінальных справах і ў апошні час вынес некалькі абвінаваўчых прысудаў сябрам бандаў скінхедаў.
У панядзелак суддзі трэба было слухаць справу аб падрыве помніка цару Мікалаю II у 1997 годзе.





