У рэдакцыю «Нашай Нівы» патэлефанаваў Кастусь Шыталь, які на гэтых выбарах быў назіральнікам ад Беларускага Хельсінкскага камітэту. Ён распавёў, што пабачыў сёння пры падліку галасоў на выбарчым участку №2. Тут старшынявала Тамара Новік, сакратаром была Ляшкевіч Таццяна.

Кастусю дазволілі сесці да стала з бюлетэнямі на адлегласці каля аднаго метра. «Я на свае вочы бачыў, як сябра камісіі Дзмітрый Новік узяў стос бюлетэняў, на якіх птушачкі стаялі за альтэрнатыўных кандыдатаў, паклаў зверху 3-4 бюлетэні за Лукашэнку і аднёс гэты стос на стол з паперамі за Лукашэнку». Таксама Кастусь Шыталь звярнуў увагу на такую акалічнасць: калі на стол высыпалі бюлетэні са скрыняў для датэрміновага галасавання, то аказалася, што за Лукашэнку іх было ў разы больш, чым за іншых кандыдатаў разам узятых.

Кастусь патлумачыў, што ніякіх заўваг камісіі не рабіў, бо хацеў прысутнічаць пры падліку галасоў да канца. «Цягам дня мяне правакавалі на тое, каб выдаліць з участка», — распавёў К. Шыталь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?