Як паведаміла прэс-служба Беларускай чыгункі,

10 лютага пачынае працу анлайн-сістэма продажу праязных дакументаў па банкаўскіх пластыкавых картках з выкарыстаннем сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» .

На першым этапе паслуга будзе даступна толькі ўладальнікам пластыкавых карт ААТ «ААБ «Беларусбанк». У рэжыме рэальнага часу на сайце poezd.rw.by пасажыры змогуць знайсці актуальную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў, кошце праезду, наяўнасці вольных месцаў і змогуць набыць праязны дакумент на міжнародны або ўнутрырэспубліканскі маршрут. Аплаціўшы білет з дапамогай банкаўскай пластыкавай карткі праз сістэму «Інтэрнэт-банкінг», пасажыр атрымае ўнікальны 14-значны код замовы, па якім ён зможа аформіць праязныя дакументы ў чыгуначных касах непасрэдна перад ад’ездам або ў любы зручны для яго час.

Самы ранні час, калі можа будзе скарыстацца паслугай, — за 45 сутак да даты выезду, самы позні — за гадзіну да адпраўлення цягніка са станцыі пасадкі пасажыра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?