Прэзідэнт Грузіі наведаў спецназ разам з маленькім сынам. 5-гадовы Нікалаз быў у вайсковай форме.
Міхаіл Саакашвілі наведаў атрад спецназу разам з маленькім сынам. 5-гадовы Нікалаз быў у вайсковай форме. Фота delo.ua
Фота delo.ua
Апошнія гады Лукашэнка скрозь з'яўляецца з Міколкам, нават на вайсковых вучэннях.
2 сакавіка кіраўнік Грузіі Міхаіл Саакашвілі наведаў атрад спецыяльнага прызначэння Міністэрства абароны. Ён узяў удзел у трэніроўцы салдат, а пасля паабедаў з імі. Прэзідэнта суправаджаў малодшы сын Нікалаз, апрануты ў вайсковую форму, паведамляе партал «Грузія Online».
Сваім сённяшнім учынкам Міхаіл Саакашвілі даў нагоду параўнаць сябе з Аляксандрам Лукашэнкам, які апошнія некалькі гадоў на афіцыйныя мерапрыемствы, у тым ліку і ў часе замежных візітаў, бярэ з сабой малодшага сына Мікалая. На ўрачыстасцях і вучэннях малодшы Лукашэнка, як і ягоны бацька, з’яўляецца ў адмысловай вайсковай форме.





