Далай-лама XIV Тэнцзін Г'ямцхо у чацвер абвясціў пра намер зняць з сябе паўнамоцтвы кіраўніка ўрада Тыбета ў выгнанні, паведамляюць азіяцкія СМІ.

«Мой намер зняць з сябе паўнамоцтвы зусім не азначае, што я хачу пазбегнуць адказнасці", - заявіў духоўны лідэр і кіраўнік Тыбета.

Па словах Далай-ламы, прыйшоў час для змены лідэра, і ён павінен быць абраны шляхам «свабоднага галасавання».

«Я зусім не зламаны. Проста так будзе лепш для тыбетцаў", - дадаў ён.

Далай-лама XIV пакінуў сталіцу дзяржавы Тыбет Лхасу 17 сакавіка 1959 г. пасля падаўлення антыкітайскага паўстання. З гэтага часу ён жыве ў індыйскім горадзе Дхарамсала, дзе знаходзіцца тыбецкі ўрад у выгнанні.

 Далай-лама, Гданьск, снежань 2009 г., фота Юліі Дарашкевіч.

Далай-лама, Гданьск, снежань 2009 г., фота Юліі Дарашкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?