У панядзелак прайшлі другія паўфінальныя матчы серыі плей-оф Адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі.

Мінскае "Юнацтва" зноў выйграла на сваёй пляцоўцы ў салігорскага "Шахцёра" — 9:4 (першы матч -- 6:2), а "Нёман" перамог жлобінскі "Металург" — 4:1 (першы матч -- 2:1).

Такім чынам у серыях "Юнацтва" і "Нёман" вядуць з лікам 2:0.

Трэція матчы пройдуць 17 сакавіка (чацвер) у Салігорску і Жлобіне. Серыя праводзіцца да трох перамог. У выпадку неабходнасці чацверты і пяты матчы будуць згуляныя 18 і 20 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?