Абмежаванне на разавую запраўку дызельным палівам на прыгранічных аўтазаправачных станцыях РУП «ВА» Беларуснафта «адменена, паведамілі ў прэс-службе канцэрна «Белнафтахім».

Абмежаванне адменена па рашэнні ўрада, удакладнілі ў канцэрне.

Як раней паведамлялася, увод абмежаванняз быў звязаны з узрослым аб’ёмам вывазу аўтатранспартам за межы краіны нафтапрадуктаў, набытых па ўнутрырэспубліканскіх коштах. У сувязі з гэтым і было прынята рашэнне аб тым, што на прыгранічных аўтазаправачных станцыях «Беларуснафты» кліент мог адначасова набыць не больш за 100 л дызпаліва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?