Уга Чавес цяжка хварэе?
Стан здароўя прэзідэнта Вэнэсуэлы Уга Чавеса працягвае заставацца нявызначаным.
Стан здароўя прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса працягвае заставацца нявызначаным. Са словаў міністра замежных спраў Венесуэлы Нікаласа Мадура, якія прыводзіць Бі-бі-сі, Чавэс працягвае знаходзіцца на Кубе, дзе яму зрабілі аперацыю.
Разам з тым, віцэ-прэзідэнт Венесуэлы Эліяс Хаўа абвінаваціў прэсу ў «спекуляцыях» у сувязі са станам здароўя Чавеса, заявіўшы ў суботу, што кіраўнік дзяржавы яшчэ доўга будзе заставацца на кіраўнічай пасадзе. Пра тое,
што Чавес знаходзіцца ў крытычным стане, раней газэце Miami Herald паведамілі крыніцы ў ЦРУ.
56-гадоваму Уга Чавесу 10 чэрвеня была зробленая хірургічная аперацыя на Кубе, куды ён прыбыў, як паведамлялася, у рамках замежнага турнэ. 12 чэрвеня Чавэс паведаміў дзяржаўным венесуэльскім СМІ, што «папраўляецца».
Аднак, за апошнія два тыдні паведамленняў пра яго паступала незвычайна мала.
Доўгі час не было абнаўленняў і на
мікра-блогу Чавеса ў Твітэры. Паведамляецца, што ў суботу з’явілася інфармацыя аб прыбыцці да Чавеса на Кубу яго дачкі і ўнукаў.
Радыё Свабода
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ