У студзені-ліпені ў Мінску назірўся значны рост продажу пральных машын і халадзільнікаў.

Як паведамілі ў Галоўным статыстычным упраўленні Мінска, у натуральным выражэнні рост продажу пральных машын у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года склаў 67,5% (прададзена 20,2 тыс. штук), халадзільнікаў і маразільнікаў — 49,6% (31,5 тыс. штук), каляровых тэлевізараў — 9,8% (25,7 тыс. штук). Рост продажу сінтэтычных мыйных сродкаў склаў 23,4%.

Пачынаючы з красавіка 2011 года ўзрос пакупніцкі попыт на шэраг беларускіх тавараў. Так, удзельная вага продажу айчынных пральных машын у агульным аб’ёме продажу гэтых тавараў у арганізацыях гандлю ўзрос з 21% у сакавіку да 67,3% у ліпені, будаўнічых матэрыялаў з 44,4% да 62,9%, халадзільнікаў і маразільнікаў з 46,1% да 68,1%, сінтэтычных мыйных сродкаў з 18,2% да 35,4%.

Удзельная вага нехарчовых тавараў у агульным аб’ёме рознічнага тавараабароту склала 51,6%. У студзені-ліпені 2011 года насельніцтву прададзена нехарчовых тавараў на 5 трлн. 526 млрд. рублёў, ці ў супастаўных цэнах на 16,1% больш узроўню студзеня-ліпеня 2010 года.

На 37,8% вырас продаж у супастаўных цэнах ніжняй бялізны, будаўнічых матэрыялаў — на 36,2%, фармацэўтычных тавараў — на 35,9%, абутку — на 24,3%, парфумерна-касметычных тавараў — на 12,8%, панчошна-шкарпэтачных вырабаў — на 10,1%.

Разам з тым назіраецца нязначнае зніжэнне продажу маторнага паліва (на 1,9%).

Доля продажу нехарчовых тавараў айчыннай вытворчасці ў рознічным тавараабароце гандлю ў студзені-ліпені 2011 года склала 46,5% (у студзені-ліпені 2010 года — 50,4%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?