Новым галоўным архітэктарам Мінска прызначаны Аляксандр Пятроў, які ўзначальваў да гэтага арганізацыю «Мінскграда», якая распрацоўвала генпланы развіцця сталіцы.

Папярэдні кіраўнік гарадскога камітэта па архітэктуры Віктар Нікіцін на пачатку лістапада напісаў заяву пра звальненне пасля рэзкай крытыкі з боку Аляксандра Лукашэнкі.

Аляксандр Пятроў нарадзіўся ў 1951 годзе. Скончыў БПІ і Акадэмію кіравання пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 1990 г. — галоўны ландшафтны архітэктар Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама, з 1997 г. — начальнік аддзела Міністэрства архітэктуры і горадабудаўніцтва Рэспублікі Беларусь, з 2003 г. — галоўны дарадца па пытаннях архітэктуры і горадабудаўніцтва ў Савеце Міністраў. З 2007 па 2011 г. — дырэктар «Мінскграда».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?