Нормы па вывазу аўтамабільнага паліва з Беларусі ўзмоцнены з 0.00 28 лістапада 2011 года. З гэтага моманту пачала дзейнічаць пастанова Савета Міністраў № 1554 ад 18 лістапада 2011 года.

Дакументам уносяцца змяненні ў пастанову Савета Міністраў ад 10 чэрвеня 2011 года № 753 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання вывазу аўтамабільнага паліва з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь». Новая пастанова прынята для ўзмацнення мер па абмежаванню вывазу з краіны аўтамабільнага паліва і стабілізацыі абстаноўкі ў пунктах пропуску праз дзяржграніцу Беларусі.

Павялічаны інтэрвал перамяшчэння праз мяжу паліва без мытнага афармлення з 5 да 8 дзён. Гэта тулмачыцца тым, штоі «аўтамабільнае паліва вывозяць часцей за ўсё ў выхадныя дні, у выніку ствараюцца чэргі і ўскладняецца рух праз граніцу грамадзян, якія выязджаюць у турыстычных мэтах, на адпачынак або па іншых прычынах, растлумачылі ў Дзяржаўным мытным камітэце».

Устаноўлены кантроль як адносна асоб, якія перасякаюць мяжу ў якасці кіроўцы транспартнага сродку, так і адносна самога аўтамабіля: грамадзяне, якія займаюцца незаконным вывазам паліва, часта выкарыстоўваюць адзін і той жа аўтамабіль і падстаўных асоб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?