Як паведамілі расійскай газеце «Коммерсант» крыніцы, знаёмыя з ходам міжурадавых перамоваў паміж Масквой і Мінскам, 3 красавіка дэпартамент па авіяцыі міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі накіраваў у Мінтранс і Расавіяцыю ўльтыматыўны ліст. У ім гаворыцца, што з 13 красавіка паміж Масквой і Мінскам могуць выконвацца толькі чатыры рэйсы ў дзень з кожнага боку. Цяпер расійскія авіякампаніі выконваюць 5 рэйсаў у дзень.

На думку экспертаў, шляхам увядзення новых рэйсаў расійскія кампаніі дэмпінгавым шляхам падрываюць фінансавы стан беларускай кампаніі «Белавія». У выніку ізаляванага характару беларускага рэжыму ў Беларусь лётае мала рэйсаў, а як пасажырскі перавозчык «Белавія» застаецца адной з найменшых кампаній Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?