У сацыяльнай сетцы «Укантакце» працягваецца пераклад інтэрфейсу на нашу нацыянальную мову. «Сетка ўжо мае пераклад на тарашкевіцу, але група энтузіястаў цяпер перакладае і на афіцыйны правапіс. — расказвае адзін з каардынатараў перакладу Максім Нікіцін. — 

Мы не маем на мэце рабіць гэта ў супрацьвагу прыхільнікам класічнага правапісу.
Мы лічым, што абедзве версіі перакладу на беларускую мову маюць права існаваць».

Па яго словах, засталося перакласці ўсяго 4,6 тысячы пунктаў. «Шмат у якіх перакладчыкаў бракуе часу займацца гэтым ці проста знікае імпэт, — прызнаецца Максім Нікіцін. — 

Пры актыўнай працы пераклад можна скончыць за 1-2 месяцы.
Таму мы звяртаемся да ўсіх неабыякавых з просьбай аб дапамозе.
Далучыцца да перакладу можна ў суполцы http://vk.com/bellang
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?