Ліўні і навальніцы могуць несці сур’ёзную небяспеку для чалавека. Паводле інфармацыі Гідраметэацэнтра, гэтай ноччу на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца моцныя ліўні і навальніцы. У сувязі з гэтым МНС нагадвае аб правілах бяспечных паводзін.

У прыватнасці, у МНС заклікаюць да навальніцы не адносіцца абыякава і не быць занадта самаўпэўненымі перад стыхіяй.
Заўсёды застаюцца актуальнымі рэкамендацыі зачыняць вокны, не карыстацца электрапрыборамі, на вуліцы не шукаць прытулку пад дрэвамі або лініямі электраперадачы. У час навальніцы катэгарычна забаронена купацца і лепш адысці далей ад вадаёма. Аўтамабілістам не трэба запраўляць машыну ў час навальніцы, а непагоду лепш перачакаць у салоне.
Небяспеку можа несці нават лівень.
Пры інтэнсіўнасці дажджу 1,5–2 мм у мінуту чалавеку, нават які знаходзіцца пад дахам, становіцца цяжка дыхаць. Да таго ж прыбываючая вада не паспявае пранікаць у зямлю. Зніжаецца бачнасць, ускладняецца рух транспарту — ён можа проста спыніцца. Акрамя таго, стыхія можа пашкодзіць апоры электраперадач і вывесці са строю электрападстанцыі.

Вельмі небяспечна пры моцным ліўні спускацца ў падвалы і заглыбленыя памяшканні. Яны могуць быць за лічаныя мінуты затоплены вадой. Небяспечна спускацца ў падземныя пераходы. Не варта спрабаваць схавацца паблізу яроў — такое надвор’е часта прыводзіць да апоўзняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?