Бо меры з'яўляюцца кропкавымі і накіраваныя яны не супраць усяго беларускага бізнэсу або грамадства, сцвярджае віцэ-міністр замежных спраў Літвы Эвалдас Ігнатавічус.

Размовы пра мільярдныя страты дыпламат назваў «навязанымі тэарэтычнымі развагамі», і падкрэсліў, што не бачыць перадумоў для эканамічнай вайны паміж ЕС і Беларуссю.

«Прымяняюцца абмежавальныя меры ў дачыненні да 32 прадпрыемстваў і трох прадпрымальнікаў. ЕС не ўводзіў ніякіх буйнамаштабных эканамічных санкцый у дачыненні да Беларусі -- гэтыя меры з'яўляюцца кропкавымі і не накіраваныя супраць усяго беларускага бізнэсу або грамадства», - у інтэрв'ю газеце Lietuvos žinios, апублікаваным у панядзелак, сказаў віцэ-міністр.

Паводле словаў віцэ-міністра, практыка ЕС не прадугледжвае магчымасць кампенсацыі шкоды, прычыненай з-за прымянення санкцый.

«Калі краіны -- чальцы або суб'екты бізнесу маглі б патрабаваць кампенсацый, то меры ў дачыненні да Ірана, Паўночнай Карэі, Зімбабвэ ці іншых краін, якія рэалізуюць несумяшчальную з міжнароднымі абавязацельствамі палітыку, ніколі б не ўвялі», - адзначыў дыпламат.

Літоўскі дыпламат выказаў думку, што ў гэтым выпадку «нішу маглі б убачыць страхавальнікі і прымяняць новы від страхавання -- на выпадак перапыненых кантрактаў з-за прымянення абмежавальных мераў».

«Перакананы, што нашы прадпрымальнікі пісьменныя ў шырокім сэнсе гэтага слова і, завязваючы кантакты з замежнымі прадпрыемствамі, улічваюць і палітычны кантэкст, ацэньваюць магчымыя рызыкі.
МЗС ніколі не пакідае бізнес у бядзе. Міністэрства і прадстаўніцтвы за мяжой рэгулярна папярэджваюць прадстаўнікоў бізнесу пра магчымыя пагрозы», - сказаў Э.Ігнатавічус.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?