На тэрыторыі ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў», у філіяле «Запалкавая фабрыка», 2 жніўня здарыўся пажар.

Да прыезду ратавальнікаў з вытворчага корпуса самастойна эвакуяваліся два чалавекі. Адна з іх, 59-гадовая рабочая цэха ўпакоўкі, падчас эвакуацыі атрымала апёкі 1-й ступені (1% цела), але ад шпіталізацыі адмовілася.

Будынак абсталяваны аўтаматычнай пажарнай сігналізацыяй, якая спрацавала.

«У выніку пажару агнём пашкоджана гатовая прадукцыя, упакоўка, закураны сцены і столь у памяшканні ўчастку ўпакоўкі. У 11.45 пажар быў лакалізаваны, у 11.55 ліквідаваны», — сказаў прадстаўнік МНС.

Тэхналагічны працэс упакоўкі спынены. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?