Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства гандлю прызналі неналежнай рэкламу бальзаму «Медалія» і алею «Жывіца». Гэтая рэклама запаланіла бясплатныя газеты і ліфты. Рэкламкамі засыпалі і паштовыя скрыні. У афішках распісваюць гаючыя ўласцівасці бальзамаў. Маўляў, і ціск зніжаюць, і мужчынскую патэнцыю аднаўляюць, і ныркі перастаюць балець. І ўсё са спасылкай на нібыта канкрэтных асобаў, дактароў і былых дактароў.

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства гандлю, суд Кастрычніцкага раёна Магілёва паўторна прыцягнуў ПГУП «Медэль Трэйд» — рэкламадаўцу «Медаліі» — да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічынь за парушэнне заканадаўства аб рэкламе. Рашэнне суда прынята па выніках разгляду пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні, складзенага Міністэрствам гандлю.

Справу ініцыяваў Камітэт дзяржаўнага кантролю па Магілёўскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?